На въезде в Столин висит билборд с портретом мужчины на фоне этноэкспозиции: «Народны майстра Iван Пiлiпавіч Супрунчык». В последние годы везде висящие социальные портреты с лучшими работниками, оптимистичной молодежью и просто хорошими людьми немного замылили глаз, оттого редкий гость Столина не придаст значения очередному плакату — ну майстра и майстра. Позже местные снова обратили внимание — Супрунчик, мол, топором такое творит, что будете в восторге. «Подумаешь, коники и собачки из дерева», — продолжал рассуждать я, отправляясь в деревню Теребличи, в гости к человеку с билборда. Сейчас даже боюсь представить, что мог бы не послушать советчиков и не поехать. Представляем фоторепортаж об увлечении человека, который вырубил саму Домрачеву.
В конце прошлого года деревню Теребличи Столинского района накрыла волна упоминаний после назначения нового главы Следственного комитета — Иван Носкевич родом отсюда. Но главной достопримечательностью, интересной заезжему гостю, был и остается музей другого Ивана — Супрунчика, белорусский резчика по дереву и философа. Музей этнографии, в котором представлены работы мастера, расположен в деревянном здании необычной формы и до краев наполнен самобытным полесским и белорусским колоритом.
— Самае багацце чалавека — гэта радавод. Племя, род і месца, дзе чалавек нарадзіўся. Мы павінны памятаць сваіх родных, сваю спадчыну, даглядаць сваіх бацькоў, шанаваць іх. Калі мы будзем шанаваць іх, то і нас будуць шанаваць, то і да нас прыйдуць на могілкі, пакладуць кветкі і ручніка завяжуць. Менавіта таму родны кут знаходзiцца пры ўваходзе ў музей, — начал свое повествование Иван.
— Сям’я — людзі, у якіх я чэрпаю натхненне і якім усім абавязаны. На жаль, нядаўна пайшла з жыцця мая жонка, мая Марыя. Гэта праца і куток прысвечаны ёй. Яна была настаўнікам у сельскай школе.
— А гэтыя малюнкi прысвечаны маме і майму дзяцінству. Праца, на якую вы зараз глядзіце, называецца «Дзверы».
— Вы здзівіцеся, калі даведаецеся, што Беларусь у мінулым была наперадзе Еўропы, у якой толькі цяпер са скандалам дазволілі эўтаназію. Вось першы прыклад. Эўтаназія па-беларуску называлася «лапаціна». Калі стары быў нямоглы, быў клопатам для роду і гэта разумеў (бо трэба было касіць і араць), то ён збіраў увесь род (гэта было сямейнае капішча, сямейны абрад) і казаў: «Давайце мне ўжо лапаціну». І лапатай, якой пералапачвалі і малацілі збожжа, адзін з членаў роду біў нямоглага старога ззаду па галаве, па цемі.
— Другі прыклад, калi сучасная «кансерватыўная» Еўропа са сваімі норавамі можа проста ціхенька зайздросціць. Яшчэ адна пстрычка ад беларусаў Старому свету. «Кін-дза-дза» ўсе глядзелі? Можна нават сказаць, што прамоўленая героем Юрыя Якаўлева сакральная фраза: «Калі ў грамадстве няма каляровай дыферэнцыяцыі штаноў, то няма і мэты» набыла сэнс і займела гістарычны падтэкст.
Дык вось cлухайце. Раней хлопцы ў беларускіх вёсках хадзілі без сподняга, у доўгіх кашулях. I толькі калі надыходзіла пара сватацца, ім мацi шылі штаны. Маўляў, саспеў. Гэта быў цэлы рытуал. Перад сватаўством былі выпрабаванні. Бацька ставіў два чобаты ў сенцах. У адзін насыпалі пясок, у другi — хлеб, зерне i казалі: «Ідзі, сынок, прынясі аднаго чобата». Калі дзіця з пяском прынясе, то ў сваты не ішлі, дурны яшчэ дзіцёнак. А калі са збожжам — то ўсё добра, ідзём у сваты! Пасля яшчэ трэба было атрымаць адабрэнне іншага боку. Для гэтага ў хату нявесты кідалі лапці са словамі: «Шуры-буры лапці ў хату». Калі прапанова жаніха не была прынята, то лапці ляцелі назад са словамі: «Шура не браць, свае лапці забіраць».
Вось аднаму жаніху, якому пашчасціла і ён прайшоў усе гэтыя фармальнасці, мацi пашыла штаны. Спачатку хлопцу абноўка замінала, было яму ў ёй нязручна. Таму ён зняў яе і часова павесіў на плот, а калі сватацца ісці, то проста забыўся надзець. Пры прадстаўленні жаніха маці давай распавядаць пра свайго хлопца: «Ён усё-усё ў меня ўмее, працавіты», а пасля і кажа: «А пакажы-ка, сынок, штаны». Вось ён і падняў кашулю, паказаў. У маладой — культурны шок, наўцёкі з хаты.
— Цяпер я магу расказаць вам пра прыроду. Звярніце ўвагу на гэтую скульптуру з дрэва. Як Ісус Хрыстос аддаў сваё жыццё за людзей, так і прырода аддае зараз. Яе ўкрыжавалі, яна крычыць. Дзіцячыя рукі, цярновы вянок, звон. Спыніцеся, людзі. А хто, кажу, вінаваты ва ўсім? Мы з вамі, чалавек вінаваты ва ўсіх гэтых грахах на зямлі, чалавек распінае прыроду.
— Першая асацыяцыя, якая прыходзіць турыстам у галаву пры згадванні Беларусі, гэта буслы. Буслы, адлятаючы, заўсёды пакідаюць аднаго. Кожны падыходзіць да яго і, стукаючыся дзюбай, развітваецца. Бачыў гэта на свае вочы. Потым чарадой усе адлятаюць, а адзін застаецца. Застаецца, каб памерці.
— Аднойчы мясцовыя жыхары адагрэлі бусла і не далі яму загінуць. Узімку ён знаходзіўся ў хляве. Па прылёце чарада задзяўбла яго. Яго не прынялі. Чаму яны так робяць, застаецца загадкай. Пакінуты бусел павінен памерці.
— Беларускі каціны Хаціко. Калі праводзіць паралель з сучаснымі рэаліямі і культам ката, гэта, мабыць, адна з самых драматычных работ у музеі. Гісторыя, па якой «Беларусьфільм» можа зняць кіно і нават раптоўна прывезці ў Беларусь «Оскар».
У родных Цярэблічах, пры пераездзе гаспадара, коцік наадрэз адмовіўся і не захацеў пакідаць месца, дзе нарадзіўся. Так і застаўся жыць у разбураным доме. Колькі ні праходзіў я каля дома, коцік так і сядзеў у развалінах печкі. Гэта настолькі мяне ўразіла, што я прысвяціў гэтую працу загінуламу адважнаму кацяню.
— Зараз дзяцінства — гэта дзевайсы, гаджэты, «плэйстэйшн» і «энгры бёрдс». Для мяне нараджэнне — гэта вайна. Такі вось я ў тыя жахлівыя гады.
— Мой куток, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.
— Наведвальнікам музея адразу кідаецца ў вочы «чалавек з кіем», пытаюцца пра яго. Але гэта «Аднарукі касец» — воля і імкненне да зямлі, паўнавартаснага жыцця і працы нашага палешука, палескага мужыка, якi застаўся без рукі на вайне, але, нягледзячы ні на што, працягнуў працаваць у роднай вёсцы.
— 1986 год. Людзі ў СССР пачынаюць ужываць новае слова — «радыяцыя». Сумная тэма Чарнобыля ў маіх працах. Сімвал, які адлюстроўвае трагедыю, — укрыжаваны бусел.
— Стараюся ў сваёй творчасці не стаяць на месцы, ісці ў нагу з часам. Уражаны поспехамі Домрачавай на Алімпіядзе, высек трохразовую чэмпіёнку Сочы-2014 з паднятымі ўверх рукамі, як Даша гэта рабіла на цырымоніі ўручэння ўзнагарод, зноў і зноў падымаючыся на верхнюю прыступку подыума.
— Палессе, рака Гарынь — калыска Змея Гарыныча. Маё бачанне цмока.
— Удзельнічаў я i ў конкурсе на талісман ЧС-2014 па хакеі, у нас у Мінску, і гэтая праца адлюстроўвае ўсю Беларусь. На кавалку зямлі стаяць сімвалы нашай краіны — зубры, а на іх знаходзіцца каравай, якім на вяселлі, па традыцыі, у нас сустракаюць. Вельмі добрая праца па прадуманасці. На мой погляд, яна ўпрыгожыла б сабой чэмпіянат як у якасці кубка (прыза) лепшаму гульцу, так і ў выглядзе сувеніра. Калі Рыгорыч прыедзе да нас, то падару яму.
— Свет мае патрэбу ў перазагрузцы. Таму абмаладзіў я 13 апосталаў. Задума такая ў гэтай працы.
— Наведвальнікі музея часта пытаюцца, як суадносяцца малпа і камп’ютар у эвалюцыі чалавека? Калі ствараў гэтую працу, мужчына доўга не мог зразумець, што я малюю замест галавы, пакуль яго сынок не крыкнуў: «Тата, гэта ж камп’ютар!» У гэтай карціне, на маю думку, ён ператварае Адама і Еву назад па Дарвіну.
— Побач «Каляднікі». Гэта яшчэ я памятаю. Гэта маё дзяцінства. Хадзілі збіралі хлеб, сала, а зараз гэта ўсё трансфармавалася — грошы давай, гарэлку. Было весела, толькі ўспаміны засталіся.
— Ні за што не здагадаецеся — гэта самая філасофская праца ў музеі. Прапаную паразважаць усім, што яны бачаць, а дзецям напісаць сачыненне. Праца называецца «Роздум».
Обычно так и происходит — в музей заходят на полчаса, а выходят через несколько. Со словами благодарности одному из немногих оставшихся хранителей белорусских традиций.
Источник: onliner.by
Перепечатка текста и фотографий Onliner.by запрещена без разрешения редакции. nak@onliner.by
Понравился пост? Подпишитесь, прямо сейчас, на «Краявиды» в соцсетях: Вконтакте Facebook Twitter или кликнув справа от этого поста.