КРАЯ ВIДЫ

  • Магілёўскія
  • Мінскія
  • Віцебскія
  • Брэсцкія
  • Гомельскія
  • Гродзенскія
Главная Брэсцкія Фоторепортаж из Теребличей: как житель полесской деревни собрал музей

Фоторепортаж из Теребличей: как житель полесской деревни собрал музей

Аўтарскія, Апублікавана на ONLINER.BY
Фоторепортаж из Теребличей: как житель полесской деревни собрал музей

На въезде в Столин висит билборд с портретом мужчины на фоне этноэкспозиции: «Народны майстра Iван Пiлiпавіч Супрунчык». В последние годы везде висящие социальные портреты с лучшими работниками, оптимистичной молодежью и просто хорошими людьми немного замылили глаз, оттого редкий гость Столина не придаст значения очередному плакату — ну майстра и майстра. Позже местные снова обратили внимание — Супрунчик, мол, топором такое творит, что будете в восторге. «Подумаешь, коники и собачки из дерева», — продолжал рассуждать я, отправляясь в деревню Теребличи, в гости к человеку с билборда. Сейчас даже боюсь представить, что мог бы не послушать советчиков и не поехать. Представляем фоторепортаж об увлечении человека, который вырубил саму Домрачеву.

 В конце прошлого года деревню Теребличи Столинского района накрыла волна упоминаний после назначения нового главы Следственного комитета — Иван Носкевич родом отсюда. Но главной достопримечательностью, интересной заезжему гостю, был и остается музей другого Ивана — Супрунчика, белорусский резчика по дереву и философа. Музей этнографии, в котором представлены работы мастера, расположен в деревянном здании необычной формы и до краев наполнен самобытным полесским и белорусским колоритом. 

— Самае багацце чалавека — гэта радавод. Племя, род і месца, дзе чалавек нарадзіўся. Мы павінны памятаць сваіх родных, сваю спадчыну, даглядаць сваіх бацькоў, шанаваць іх. Калі мы будзем шанаваць іх, то і нас будуць шанаваць, то і да нас прыйдуць на могілкі, пакладуць кветкі і ручніка завяжуць. Менавіта таму родны кут знаходзiцца пры ўваходзе ў музей, — начал свое повествование Иван.

— Сям’я — людзі, у якіх я чэрпаю натхненне і якім усім абавязаны. На жаль, нядаўна пайшла з жыцця мая жонка, мая Марыя. Гэта праца і куток прысвечаны ёй. Яна была настаўнікам у сельскай школе.

— А гэтыя малюнкi прысвечаны маме і майму дзяцінству. Праца, на якую вы зараз глядзіце, называецца «Дзверы».

— Вы здзівіцеся, калі даведаецеся, што Беларусь у мінулым была наперадзе Еўропы, у якой толькі цяпер са скандалам дазволілі эўтаназію. Вось першы прыклад. Эўтаназія па-беларуску называлася «лапаціна». Калі стары быў нямоглы, быў клопатам для роду і гэта разумеў (бо трэба было касіць і араць), то ён збіраў увесь род (гэта было сямейнае капішча, сямейны абрад) і казаў: «Давайце мне ўжо лапаціну». І лапатай, якой пералапачвалі і малацілі збожжа, адзін з членаў роду біў нямоглага старога ззаду па галаве, па цемі.

— Другі прыклад, калi сучасная «кансерватыўная» Еўропа са сваімі норавамі можа проста ціхенька зайздросціць. Яшчэ адна пстрычка ад беларусаў Старому свету. «Кін-дза-дза» ўсе глядзелі? Можна нават сказаць, што прамоўленая героем Юрыя Якаўлева сакральная фраза: «Калі ў грамадстве няма каляровай дыферэнцыяцыі штаноў, то няма і мэты» набыла сэнс і займела гістарычны падтэкст.

Дык вось cлухайце. Раней хлопцы ў беларускіх вёсках хадзілі без сподняга, у доўгіх кашулях. I толькі калі надыходзіла пара сватацца, ім мацi шылі штаны. Маўляў, саспеў. Гэта быў цэлы рытуал. Перад сватаўством былі выпрабаванні. Бацька ставіў два чобаты ў сенцах. У адзін насыпалі пясок, у другi — хлеб, зерне i казалі: «Ідзі, сынок, прынясі аднаго чобата». Калі дзіця з пяском прынясе, то ў сваты не ішлі, дурны яшчэ дзіцёнак. А калі са збожжам — то ўсё добра, ідзём у сваты! Пасля яшчэ трэба было атрымаць адабрэнне іншага боку. Для гэтага ў хату нявесты кідалі лапці са словамі: «Шуры-буры лапці ў хату». Калі прапанова жаніха не была прынята, то лапці ляцелі назад са словамі: «Шура не браць, свае лапці забіраць».

Вось аднаму жаніху, якому пашчасціла і ён прайшоў усе гэтыя фармальнасці, мацi пашыла штаны. Спачатку хлопцу абноўка замінала, было яму ў ёй нязручна. Таму ён зняў яе і часова павесіў на плот, а калі сватацца ісці, то проста забыўся надзець. Пры прадстаўленні жаніха маці давай распавядаць пра свайго хлопца: «Ён усё-усё ў меня ўмее, працавіты», а пасля і кажа: «А пакажы-ка, сынок, штаны». Вось ён і падняў кашулю, паказаў. У маладой — культурны шок, наўцёкі з хаты.

— Цяпер я магу расказаць вам пра прыроду. Звярніце ўвагу на гэтую скульптуру з дрэва. Як Ісус Хрыстос аддаў сваё жыццё за людзей, так і прырода аддае зараз. Яе ўкрыжавалі, яна крычыць. Дзіцячыя рукі, цярновы вянок, звон. Спыніцеся, людзі. А хто, кажу, вінаваты ва ўсім? Мы з вамі, чалавек вінаваты ва ўсіх гэтых грахах на зямлі, чалавек распінае прыроду.

— Першая асацыяцыя, якая прыходзіць турыстам у галаву пры згадванні Беларусі, гэта буслы. Буслы, адлятаючы, заўсёды пакідаюць аднаго. Кожны падыходзіць да яго і, стукаючыся дзюбай, развітваецца. Бачыў гэта на свае вочы. Потым чарадой усе адлятаюць, а адзін застаецца. Застаецца, каб памерці.

— Аднойчы мясцовыя жыхары адагрэлі бусла і не далі яму загінуць. Узімку ён знаходзіўся ў хляве. Па прылёце чарада задзяўбла яго. Яго не прынялі. Чаму яны так робяць, застаецца загадкай. Пакінуты бусел павінен памерці.

— Беларускі каціны Хаціко. Калі праводзіць паралель з сучаснымі рэаліямі і культам ката, гэта, мабыць, адна з самых драматычных работ у музеі. Гісторыя, па якой «Беларусьфільм» можа зняць кіно і нават раптоўна прывезці ў Беларусь «Оскар».

У родных Цярэблічах, пры пераездзе гаспадара, коцік наадрэз адмовіўся і не захацеў пакідаць месца, дзе нарадзіўся. Так і застаўся жыць у разбураным доме. Колькі ні праходзіў я каля дома, коцік так і сядзеў у развалінах печкі. Гэта настолькі мяне ўразіла, што я прысвяціў гэтую працу загінуламу адважнаму кацяню.

— Зараз дзяцінства — гэта дзевайсы, гаджэты, «плэйстэйшн» і «энгры бёрдс». Для мяне нараджэнне — гэта вайна. Такі вось я ў тыя жахлівыя гады.

— Мой куток, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.

— Наведвальнікам музея адразу кідаецца ў вочы «чалавек з кіем», пытаюцца пра яго. Але гэта «Аднарукі касец» — воля і імкненне да зямлі, паўнавартаснага жыцця і працы нашага палешука, палескага мужыка, якi застаўся без рукі на вайне, але, нягледзячы ні на што, працягнуў працаваць у роднай вёсцы.

— 1986 год. Людзі ў СССР пачынаюць ужываць новае слова — «радыяцыя». Сумная тэма Чарнобыля ў маіх працах. Сімвал, які адлюстроўвае трагедыю, — укрыжаваны бусел.

«Цярновы вянок Чарнобыля»
«Першамай»

— Стараюся ў сваёй творчасці не стаяць на месцы, ісці ў нагу з часам. Уражаны поспехамі Домрачавай на Алімпіядзе, высек трохразовую чэмпіёнку Сочы-2014 з паднятымі ўверх рукамі, як Даша гэта рабіла на цырымоніі ўручэння ўзнагарод, зноў і зноў падымаючыся на верхнюю прыступку подыума.

— Палессе, рака Гарынь — калыска Змея Гарыныча. Маё бачанне цмока.

— Удзельнічаў я i ў конкурсе на талісман ЧС-2014 па хакеі, у нас у Мінску, і гэтая праца адлюстроўвае ўсю Беларусь. На кавалку зямлі стаяць сімвалы нашай краіны — зубры, а на іх знаходзіцца каравай, якім на вяселлі, па традыцыі, у нас сустракаюць. Вельмі добрая праца па прадуманасці. На мой погляд, яна ўпрыгожыла б сабой чэмпіянат як у якасці кубка (прыза) лепшаму гульцу, так і ў выглядзе сувеніра. Калі Рыгорыч прыедзе да нас, то падару яму.

— Свет мае патрэбу ў перазагрузцы. Таму абмаладзіў я 13 апосталаў. Задума такая ў гэтай працы.

— Наведвальнікі музея часта пытаюцца, як суадносяцца малпа і камп’ютар у эвалюцыі чалавека? Калі ствараў гэтую працу, мужчына доўга не мог зразумець, што я малюю замест галавы, пакуль яго сынок не крыкнуў: «Тата, гэта ж камп’ютар!» У гэтай карціне, на маю думку, ён ператварае Адама і Еву назад па Дарвіну.

— Побач «Каляднікі». Гэта яшчэ я памятаю. Гэта маё дзяцінства. Хадзілі збіралі хлеб, сала, а зараз гэта ўсё трансфармавалася — грошы давай, гарэлку. Было весела, толькі ўспаміны засталіся.

— Ні за што не здагадаецеся — гэта самая філасофская праца ў музеі. Прапаную паразважаць усім, што яны бачаць, а дзецям напісаць сачыненне. Праца называецца «Роздум».

Герои Ялтинской конференции
Традиции белорусского самогоноварения
Морозильник «Прогресс», 1932 г.
Калыска
Лыжи Радзивиллов. У них на Ольманских болотах были охотничьи угодья
«Лабутены» из прошлого столетия
Женщины Теребличей

Обычно так и происходит — в музей заходят на полчаса, а выходят через несколько. Со словами благодарности одному из немногих оставшихся хранителей белорусских традиций.

Источник: onliner.by

Перепечатка текста и фотографий Onliner.by запрещена без разрешения редакции. nak@onliner.by

Понравился пост?  Подпишитесь, прямо сейчас, на   «Краявиды» в соцсетях:   Вконтакте  Facebook  Twitter или кликнув справа от этого поста.

 

Татьяна Тарасова поддержала журналиста белорусского краеведческого портала "Краявиды"Тайны Ольманских болот. История белорусских урочищ на которые сбросили атомную бомбу
См. также
 
Антигламур из Бобруйска: как выглядит обычное промышленное предприятие вдали от «больших маршрутов»
 
Скрипка Страдивари, загадка «Бронзовой птицы» и оригинал «Катюши». Чем удивит бобруйчан Дараганово
краявиды
краявиды
Link9 г. назад Аўтарскія, Апублікаваныя У Вядучых Інтэрнэт - СМІ Краіны, Брэсцкія, Лепшыя Людзі, Музеи Беларуси, ПолесскиеИван Супрунчик, Теребличи2,055
0
GooglePlus
0
Facebook
0
Twitter
Твиты пользователя @krayavidy
Рекомендуем Взглянуть
0Снимок
«Цвет настроения синий». Как сейчас выглядит украинский генерал сбежавший в Россию
5 г. назад
Наиболее просматриваемый за месяц
ОТДЫХ и Туризм в БЕЛАРУСИ
  • Кладезь полезных ссылок
Самый популярный
B9D5V29Oi3M2
От пианистки до биатлонистки. История Динары Алимбековой
10 г. назад
13,194 просмотров
КРАЯВIДЫ

Путешествия приправленные щепоткой ироничности и яркой самобытности

Адрес: 213809 Беларусь

Имейл: krayavidy@yandex.ru

Имя: Хостинг сайта: HOSTER.BY

Имейл-подписка

Заполните форму чтобы получать обновления по почте.

При копировании материалов гипперссылка на сайт обязательна
Яндекс.Метрика
  • О ПОРТАЛЕ
Мета
  • Регистрация
  • Войти
  • RSS записей
  • RSS комментариев
  • WordPress.org
2014 © Краявiды
created by Igor Rudenkov